Пад такой назвай прайшоў дзень адчыненых дзвярэй ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна – мастацкай спадчыны, прымеркаваны да Дня бібліятэк і 50 – гадоў з часу заснавання бібліятэкі. Наша бібліятэка адчыніла свае дзверы для чытачоў у кастрычніку 1971 года.Бібліятэка – гэта храм. Храм культуры, храм духоўнасці. Яна з’яўляецца інфармацыйна-культурнай установай, дапамагае ў вучобе, у арганізацыі вольнага часу, з’яўляецца месцам для прыемных і карысных сустрэч. Ва ўсе часы кніга была і застаецца важнай крыніцай пазнання свету, адным з лепшых сродкаў выхавання чалавека. Але багацце бібліятэкі – не толькі ў яе кніжных скарбах, галоўнае – гэта чытачы, яе верныя сябры.Да гэтай даты ў бібліятэцы была аформлена выстава – юбілей “Час. Кніга. Мы”, дзе былі прадстаўлены фотаздымкі розных гадоў з мерапрыемстваў якія праходзяць у бібліятэцы. Наведвальнікі маглі пазнаёміцца з альбомам бібліятэкі, які вядзецца з даўніх часоў, з новымі паступленнямі ў бібліятэку на выставе “Кнігі з друку нам у рукі”.Наведалі і павіншавалі з юбілеем бібліятэкі першага бібліятэкара Алену Вацлаваўну Кучынскую, самага пажылога чытача (94 гады) Любоў Фёдараўну Кучынскую.Праведзена ўшанаванне лепшых чытачоў бібліятэкі і фота-акцыя “Любай бібліятэкі шматгалоссе”.