Бібліятэка на працягу стагоддзяў займае важнае месца ў духоўным жыцці грамадства. Нездарма са старажытнасці бібліятэку называлі скарбніцай ведаў. Самы лепшы спосаб як мага больш даведацца аб яе магчымасцях – гэта наведаць бібліятэку ў Дзень адчыненых дзвярэй 15 верасня. З гэтай нагоды для ўсіх жадаючых, вялікіх і маленькіх, свае дзверы адчыніла раённая бібліятэка. Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў пад назвай “Для вас открыты наши двери”. У гэты дзень супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі запрасілі сваіх чытачоў на бібліяград “Проспект читающих людей”, якая праходзіла ў бібліятэчным двары. Кожны жадаючы ў гэты дзень змог стаць чытачом бібліятэкі і атрымаць у падарунак цікавую кнігу. Бібліятэкары прапаноўвалі ўсім прысутным найбольш папулярных пісьменнікаў нашага часу. Таксама ўсім жадаючым “варенье из цитат”з вядомых твораў. Актыўна ў гэты дзень прайшоў дублёр – шоў “Библиотекарь на час”, дзе кожнаму карыстальніку давалася магчымасць пабываць у ролі бібліятэкара.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.