24 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы было шумна і весела ад галасоў і дзіцячага смеху. У рамках Дня адчыненых дзвярэй “Добро пожаловать в книжное царство!” адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі. У бібліятэку завіталі вучні 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” з класным кіраўніком Грэдзюшка Таццянай Станіславаўнай. У пачатку дзеці пазнаёміліся з гісторый свята Тыдня дзіцячай кнігі. Разам з героямі казкі Аляксея Таўстога “Залаты ключык, або прыгоды Бураціна” катом Базіліё і лісой Алісай дзяцей чакалі сапраўдныя прыгоды. Яны разгадвалі пытанні казачнай віктарыны, разам з любімымі героямі дзіцячых кніг і мультфільмаў спявалі песні, выратавалі казкі, вярнуўшы казачныя прадметы ў патрэбную казку, тым самым перавыхавалі ката Базіліё і лісу Алісу,якія паабяцалі дзецям чытаць і сябраваць з кнігамі. На наступным этапе  дзяцей чакала квэст-гульня “По следам любимых книжек”. Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды. Кожнай камандзе патрэбна было прайсці пяць станцый-выпрабаванняў ад літаратурных герояў: “Книгохранение” — “Гусеничные тропы”,  “Библиотечного маркетинга и социокультурной деятельности” — “Сложи пазлы”, “Формирование библиотечного фонда” — Сложи пазлы”, “Абонемент” — “Рифмоплёты”, “Читальный зал” — “Сказочный винегрет”. У выніку, каманды склалі з пазлаў залаты ключык, якім яны змогуць адчыніць чароўную дзверцу ў Кніжную краіну. Напрыканцы дзеці пазнаёміліся з выставай-свята “Книжкины именины”. Жадаючыя запісаліся ў бібліятэку і ўзялі з сабою дамоў кніжку-сябра.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.