Быць добрым, ветлівым і культурным чалавекам не проста. Гэтаму неабходна вучыцца ўсё жыццё. А дапамагаюць нам у гэтым не толькі бацькі, настаўнікі, але і кнігі.

У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы 7 жніўня прайшла музычна-паэтычная гасцёўня “Добру все возрасты покорны”. Прысутным расказалі пра паняцці дабра і зла, пра тое, як важна быць дабрым для людзей. Таксама ім былі прапанаваны розныя сітуацыі пра дабрыню ў адносінах да блізкіх людзей. Спадзяемся, што дзякуючы мерапрыемству, у сэрцах нашых чытачоў стане крыху больш любові, дабрыні і ўзаемаразумення.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.