13 верасня Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка ветліва сустрэла ў сваіх сценах з экскурсіяй “Добры дзень, бібліятэка!” вучняў 1 класа. У цікавай і займальнай форме дзеці пазнаёміліся з аддзеламі бібліятэкі, правіламі карыстання кнігамі. Дзеці з задавальненнем гарталі старонкі кніжак і часопісаў, разгадвалі крыжаванкі.