Святам кнігі «Добры дзень кніга» 26 сакавіка ў Лявонавіцкай сельскай бібліятэцы-клубе распачаўся Тыдзень дзіцячай кнігі. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі школьнага лагера «Вясёлка», настаўнікі Самусевіч Людміла Іванаўна і Бароўскі Сяргей Міхайлавіч. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з цікавымі кнігамі, якія змешчаны на выставе «Любімыя кнігі, любімыя героі».