1 верасня Дзень ведаў ! Свята кніг, кветак, сяброў, усмешак! Яно адзначаецца з асаблівай урачыстасцю, і вядома аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі не застаўся ў баку. Таму ў першыя вераснёускія дні стала традыцыяй сустракацца ў бібліятэцы з новымі чытачамі. У гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі правялі дзень інфармацыі “Добры дзень, краіна Ведаў ”. На пачатку прайшла экскурсія –знаёмства “Библиотека приглашает” па залах бібліятэкі. Вельмі цікава прайшло тэатралізаванае прадстаўленне “Приключения Буратино 1 сентября” праз якое маленькія чытачы пазнаёміліся з героямі казак, актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах, гульнях, вiктарыне. У гэтым ім дапамагалі казачныя героі, якія завіталі да іх на свята Мальвіна і ліса Аліса.