13 чэрвеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў экскурсію па бібліятэцы “Дом, где живут книги” для наведвальнікаў летніка “Эрудыт” ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава”. Распачалася экскурсія з відэакліпа “Бібліятэчны гімн”. У цікавай гульнёвай форме дзеці пазнаёміліся з заламі бібліятэкі, як запісацца ў бібліятэку і знайсці патрэбную кнігу, з дапамогай прэзентацыі пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы. Як адносіцца да кніжкі зразумелі, паглядзеўшы мультфільм “Гришкины книжки”, а на пытанне “Навошта хадзіць у бібліятэку?” дапамаглі адказаць героі мультфільма “Тры ката”. Дзецям вельмі спадабалася ў бібліятэцы, жадаючыя сталі чытачамі і ўзялі дамоў спадабаўшуюся кніжку.