5 чэрвеня, да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя, ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы — цэнтры экалагічнай культуры аформлена кніжная выстава па экалагічнаму вандраванню “Дом под крышей голубой”. Мэта – выклікаць у дзяцей цікавасць і любоў да роднай прыроды, навучыць іх гутарыць з ёй. Маленькія чытачы маюць магчымасць пазнаёміцца з кнігамі “Маленькага Прафесара”, “Аповядамі Дзеда Прыродаведа”, з серыяй кніг Уладзіміра Ягоўдзіка, з Чырвонай кнігай Беларусі.