21 кастрычніка аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» для карыстальнікаў бібліятэкі ладзіў Дзень адчыненых дзвярэй «Дом сердечный — библиотечный». У бібліятэцы працавала выстава «Адчыні таленты роднага краю», якая пазнаёміла наведвальнікаў з багатай літаратурнай спадчынай нашай Дзятлаўшчыны. Сапраўдным сюрпрызам для бібліятэкі стаў візіт нашага беларускага пісьменніка Міхася Зізюка, які жыве і працуе ў г.Навагрудку. У рамках Праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Создание потенциала полной утилизации твёрдых бытовых отходов для устойчивого развития 4 районовГродненской области с введением инициативы государственно-частного партнёрства, разработкой образовательных программ для учреждений образования и населения» пісьменнік падараваў бібліятэцы сваю новую кнігу — экалагічную чытанку для маленькіх «Чаму знікла сонейка», маляўнічы буклет аб праекце і памятка «Правила раздельного сбора и утилизации твёрдых коммунальных отходов». Кніга складаецца з трох казак:«Сябры вавёрачкі Зорачкі», у якой маленькія чытачы знаёмяцца з прыродай і навакольным светам, вучацца любіць і ахоўваць прыроду;  «Чаму знікла сонейка» знаёміць дзяцей з Цёмнай Краінай, жыхары якой страцілі сонейка з-за таго, што забрудзіліадходамі зямлю; «Як рэчы дом новы шукалі» распавядалі пра тое, што нам неабходна берагчы прыродныя рэсурсы, эканомна выкарыстоўваць электраэнергію, газ і ваду.

Супрацоўнікамі бібліятэкі быў распрацованы буклет «Дом сердечный — библиотечный». З малодшымі наведвальнікамі бібліятэкі прайшло бліц-апытанне аб правілах паводзін і правах і абавязках карыстальнікаў бібюліятэкі. Удзельнікам бліц-апытання быў падараваны буклет на памяць.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.