Кожны год з’яўляецца мноства новых кніг. Адны запамінаюцца, перачытваюцца, цытуюцца, а другія праходзяць непрыкметна. Галоўнае, што прываблівае нас ў кнізе – гэта героі. Мы перажываем разам з імі ўсе іх прыгоды, апісаныя аўтарам. Таму ў час летніх канікул супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прапанавалі нашым малодшым чытачам напісаць пажаданні героям кніг, якія ім больш спадабаліся. Так 7 жніўня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі “вырасла” дрэва кнігачытача, на кроне якога з’явілася шмат рознакаляровых пялёсткаў з пажаданнямі: утульнага дома, клапатлівых бацькоў, верных сяброў, добрых адзнак у школе, гатоўнасці да спагады, дабрыні і новых цікавых прыгод.