15 чэрвеня ў бібліятэцы і ў бібліятэчным двары Дзятлаўскай раённай бібліятэкі была толькі сяброўская атмасфера. У рамках летней інтэрактыўнай пляцоўкі “Летняя книжная Вселенная детства” ладзілася гадзіна сяброўства “Дружба начинается с улыбки” да Міжнароднага дня сяброў. У бібліятэку завіталі наведвальнікі летняга аздараўленчага летніка “Эрудыт” ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава”, дырэктар Быстрыцкая Любоў Анатольеўна. Спачатку ў бібліятэцы ладзілася мерапрыемства з песнямі, танцамі і цікавай гульнёвай праграмай, падчас якой дзеці навучыліся па-сапраўднаму сябраваць, выявілі якасці сапраўдных сяброў, падзяліліся цяплом сваіх сэрцаў і пазітыўным настроем. На пляцоўцы каля бібліятэкі астатні час дзеці выбралі гульні па-інтарэсах, або хвілінку чытання за маляўнічай цікавай кніжкай. У бібліятэцы пазнаёміліся з дзейнічаючымі выставамі і летней фотазонай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.