10 сакавіка да Дня праваслаўнай кнігі ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры развіцця і падтрымкі чытання прайшла гадзіна праваслаўя “Духоўнае выхаванне ў сям’і”.Да ўвагі прысутных была арганізавана кніжная паліца “Кніга адкрытая ўсім”. Прысутныя пазнаёміліся з праваслаўнай літаратурай, якая ёсць у бібліятэцы, фотаальбомамі “Храмы нашай мясцовасці” і “Капліца Святой Тарэзы”.