12 сакавіка ў рамках бібліятэчнай мэтавай праграмы “На шляху да духоўнасці” штогод Дзятлаўская раённая бібліятэка ладзіць Дзень праваслаўнай кнігі. У гэтым годзе ён прысвечаны 800-годдзю з дня нараджэння Святога благавернага князя-палкаводца Аляксандра Неўскага. На мерапрыемстве прысутнічаў клірык сабора святых навамучанікаў і iспаведнікаў Царквы Рускай г. Дзятлава іярэй Аляксей Сцепановіч. У бібліятэцы аформлена выстава “Духоўная кніга — крыніца вялікай мудрасці”. Прайшоў агляд экспанаванай літаратуры.