19 сакавіка ў Войневіцкай сельскай бібліятэцы – клуб з людзьмі сталага ўзросту прайшоў агляд літаратуры «Духоўная кніга – кніга вялікай мудрасці». Бібліятэкар расказала пра тое, што праваслаўныя пісьменнікі хочуць данесці да нас евангельскае слова ў даступнай форме. Дабро і зло, любоў і прабачэнне, міласэрнасць і клопат аб бліжніх – вось што складае змест гэтых кніг.