Да Дня праваслаўнай кнігі 14 сакавіка ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання сумесна з Раготнаўскай сельскай бібліятэкай – клубам прайшла сустрэча са свяшчэннаслужыцелем «Духоўная кніга – крыніца вялікай мудрасці». Бібліятэкары Алена Казлова і Алена Якаўчык пазнаёмілі прысутных з асветнікамі, прапаведнікамі хрысціянства Кірылам і Мяфодзіем. З задавальненнем дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе прыказкаў пра кнігу, паглядзелі сцэнку, якая павучае берагчы кнігу. Настаяцель Храма Прысвятой Багародзіцы айцец Сергій пазнаёміў дзяцей з галоўнай кнігай – Бібліяй і перадаў у дар бібліятэцы праваслаўныя кнігі. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі павучальны праваслаўны мультфільм «Гэта мой выбар».