14 сакавіка ў рамках бібліятэчнага творчага фота-праекта “Мы этой земли продолжение” для жыхароў вёсак Агароднікі, Жыхі, Харашкі, Белалозы, Белагурна, Ягаднае да Дня праваслаўнай кнігі ладзілася гадзіна духоўнай кнігі “Духовных книг божественная мудрость”. Праваслаўная літаратура, у тым ліку праваслаўна–мастацкая літаратура — гэта тая жыватворная крыніца сярод сродкаў масавай культуры, без якой немагчыма сапраўднае жыццё не толькі хрысціяніна ці чалавека, які ўпершыню прыходзіць да веры, але і кожнага сучасніка. Падчас размовы чытачы пазнаёміліся не толькі з кнігамі, прызначанамі для шырокага кола чытачоў, так і для тых, хто толькі пачынае знаёміцца са светам праваславія.