У рамках бібліятэчнай мэтавай праграмы “На шляху да духоўнасці” ў філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” да Дня праваслаўнай кнігі прайшла сустрэча са свяшчэннікам “Духовных книг божественная мудрость”. Мерапрыемства наведаў настаяцель Наваельнянскай царквы Ражаства Прасвятой Багародзіцы пратаіерэй Валерый Мануйла, дзеці мясцовай школы. Гаворка ішла аб першадрукарах – асветніках 16 стагоддзя, такіх як Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Францыск Скарына, аб тым што  14 сакавіка 1564 года вышла ў свет першая на Русі друкаваная кніга «Апостол». Сустрэча прайшла вельмі цікава і пазнавальна, была магчымасць пазнаёміцца з кнігамі, якія прапанаваў свяшчэннік. Напамяць аб сустрэчы настаяцель падараваў бібліятэцы праваслаўныя кнігі. Таксама да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Духоўная кніга — крыніца вялікай мудрасці”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.