Штогод ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для чытачоў арганізуецца Дзень праваслаўнай кнігі. У гэтым годзе сусрэча была прымеркавана 1035-годдзю Хрышчэння Русі «Духоўнай мудрасці ключы». На мерапрыемства быў запрошаны  Благачынны цэркваў Дзятлаўскага акругі айцец Іаан, які павітаў ўсіх прысутных добрым словам, закрануў духоўныя і гістарычныя бакі тэмы Хрышчэння Русі. На працягу сустрэчы размова ішла аб хрышчэнні Русі, подзвігу вялікага князя Уладзіміра. З грубага і жорсткага язычніка князь Уладзімір, прыняўшы Святое Хрышчэнне, стаў сапраўдным хрысціянінам, выкараняў паганства і хрысціў народ, сцвярджаючы хрысціянства на Русі. Шмат пацярпеў ён ад свайго народа, але стварыў з Божай дапамогай галоўнае – Русь хрышчоную. Ішла гаворка пра праваслаўную кнігу, якая з’яўляецца вялікім дарам чалавеку ад Бога. Бо праваслаўныя кнігі — гэта тыя кнігі, якія настройваюць чалавека на выратаванне душы і паказваюць шляхі духоўнага ўдасканалення. Гэта тыя кнігі, якія вучаць міласэрнасці, спагадзе, любові да Бога і бліжняга. Чытачы бібліятэкі маглі не толькі пазнаёміцца з арыгінальнымі царкоўнымі кнігамі, такімі як Святое Евангелле, Біблія, Трэбнік, Апостал, але дакрануцца да іх і прачытаць тэкст з дапамогай айца Іаана. Супрацоўнікі бібліятэкі напомнілі і пра мастацкую літаратуру, якая была прадстаўлена на выставе «Русь святая, храни веру православную», гэта кнігі, якія заснаваныя на хрысціянскай маральнасці і дапамагаюць зрабіць яшчэ адзін крок да дабра, бо ад таго якія кнігі мы будзем чытаць, залежаць нашы думкі і такімі ж будуць і нашы ўчынкі, такім будзе і наша будучыня. Падчас мерапрыемства прагучала песня ў выкананні бібліятэкара Інгі Лаўрэнюк на вершы Міхаіла Лермантава «Малітва». У холе бібліятэкі працаваў праваслаўны кірмаш, дзе можна было набыць духоўную літаратуру, абразы, вырабы ручной працы, сувеніры, замовіць службу ў царкве. У канцы сустрэчы айцец Іаан падзякаваў дырэктара бібліятэкі Вольгу Бойка за плённую сустрэчу, што неабходна падтрымаць цікавасць да друкаванага слова, якое прымушае думаць і выхоўвае душу і на памяць падараваў прыгожы каляндар у выглядзе будынка праваслаўнага храма.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.