28 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр зносін і інфармацыі” у межах праекта “Я і маё хобі” ладзілася выстава-хобі “Душа и руки создают шедевры”. На выставе былі прадстаўлены карціны мясцовага мастака Васілія Іосіфавіча Курца. Ад твораў немагчыма адарваць погляд – яны вабяць яркімі фарбамі і застаўляюць глядзець на свет па-іншаму. “Макі”, “Космас”, “Палёт журавоў”, “Снегіры”, “Шторм” — ад вока мастака не схаваецца нічога. Выстава атрымалася вельмі яркай і запамінальнай. Жадаем Васілію Іосіфавічу як можна больш творчага натхнення.