15 ліпеня ў рамках бібліятэчнага праекта «Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы» і бібліятэчнай мэтавай праграмы «Бібліятэкі — старэйшаму пакаленню» па рабоце з людзьмі сталага ўзросту аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў гадзіну паэзіі «Душа мая з бою, а лёс мой з пакутаў», прысвечаную 145-годдзю з дня нараджэння беларускай паэткі, пісьменніцы Алаізы Пашкевіч (Цёткі). На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Нам гады — не бяда» ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна». Падчас мерапрыемства пазнаёміліся з цяжкім жыццёвым шляхам і творчасцю, грамадскай дзейнасцю Алаізы Пашкевіч. Адбыўся прагляд электроннай прэзентацыі «Жыццё і творчасць Алаізы Пашкевіч» і відэароліка «Сімвал міласэрнасці, ахвярнасці і веры: факты з жыцця вялікай паэткі». Гучалі песні на вершы Цёткі і вершы пад прыгожыя мелодыі скрыпкі. Была аформлена выстава  «Душа мая з бою, а лёс мой з пакутаў», на якой былі размешчаны вядомыя творы Цёткі і фактаграфічны матэрыял.

У бібліятэчным двары на летняй пляцоўцы чытальня пад адкрытым небам «Кніжная вясёлка лета» у рамках бібліятэчнага праекта «Библиотека вне стены» дзецям былі прапанаваны гульні на розны густ і , канешне, час можна было правясці за цікавай кнігай.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.