Выстава дэкаратыўна – прыкладной творчасці аформлена ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна – мастацкай спадчыны. На выставе вышыванкі Алесі Мікалаеўны Юшкевіч, жыхаркі аграгарадка Жукоўшчына. Аснова будучага яе захаплення была закладзена яшчэ ў дзіцячыя гады. Вышыванкай займаецца і матуля Алесі, настаўніца пачатковых класаў ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа”. Ад яе, дарэчы, перадалося Алесі захапленне вышываннем. З той пары, калі яна зразумела, як гэта цудоўна ствараць прыгожае. Амаль кожны дзень знаходзіць гадзінку для любімага занятку. Ніткі і іголкі сталі яе неразлучнымі сяброўкамі. Вышыванне прыносіць ёй сапраўднае задавальненне і радасць, з’яўляецца карысным адпачынкам. Карціны сапраўды атрымліваюцца чароўнымі, бо ў іх яна ўкладвае сваю любоў, цяплыню і пяшчоту. Пялёсткамі яркіх кветак здаецца ўсміхаюцца людзям карціны “Сланечнікі”, “Кветкі лугавыя“, “Букет”. Кожная работа мае свой настрой, пэўную ідэю. Нельга адвесці вачэй ад прыгажосці карцін “Раніца ў вёсцы”, “Коні на вадапоі”, “Альтанка”.
Выстава выклікае добры настрой і радасныя эмоцыі.