13 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дабрыні. Што такое дабрыня? Гэта жаданне рабіць іншым прыемнае: здзяйсняць нейкія дзеянні, якія выклікаюць у тых, хто вакол радасць, падзяку і іншыя пазітыўныя пачуцці. Гэта спагадлівасць, спачуванне і памяркоўнасць. У філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшоў урок дабрыні “Душу лечыць дабрыня”, на які былі запрошаны вучні школы. Гаворка ішла пра дабрыню. Паразважалі над словамі “дабрыня”, “міласэрнасць, “каханне”, “сяброўства”, “спачуванне”, “шчасце”.Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе “закончы прыказку”, чыталі вершы С.Ясеніна, Р.Гамзатава, праглядзелі відэа пра добрыя ўчынкі.