15 лістапада аддзел абслугоўвання і інфармацыі ў рамках  Года культуры падрыхтаваў тэматычны вечар для старэйшых класаў СШ №3 г.Дзятлава «Двигайся больше» (из истории создания дискотеки). Дыскатэка займае асаблівае месца ў жыцці моладзі. Гэта адзін са спосабаў правядзення вольнага часу. Але не ўсе ўяўляюць сабе як узнікла падобная форма вольнага часу, як развівалася. Увазе аўдыторыі была прапанавана цікавая інфармацыя пра дыскатэку, дакументальны кароткаметражны фільм “Дискотека в СССР”, видэаролікі жартоўнага зместу. Не абыйшлося мерапрыемства без падарункаў, самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.