У рамках бібліятэчнага праекта “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы” да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі, байкапісца, паэта-сатырыка, драматурга, перакладчыка Кандрата Крапівы, 5 сакавіка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для карыстальнікаў бібліятэкі літаратурную бліц-віктарыну па творчасці пісьменніка “Дык хто смяецца апошнім”. У бібліятэцы была аформлена выстава-дасье “Таямніца неўміручасці”. На выставе былі прадстаўлены фактаграфічны матэрыял і творы пісьменніка.