12 сакавіка прайшоў раённы семінар-нарада па тэме “Вопыт узаемадзеяння органаў улады з рэлігійнымі арганізацыямі па выхаванні ў насельніцтва духоўна-маральных каштоўнасцяў”. У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча са святарамі Дзятлаўскага раёна. Дырэктар бібліятэкі Вольга Бойка расказала, што адным з галоўных напрамкаў работы бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” з’яўляецца выхаванне духоўнасці. Таксама яна засяродзіла ўвагу на тым, як рэалізуецца праграма “На шляху да духоўнасці”, якая прадугледжвае шматлікія мерапрыемствы духоўна-маральнай скіраванасці. Дырэктар зазначыла, што сёння бібліятэчны фонд духоўнай літаратуры налічвае больш за 4 000 экзэмпляраў. У час наведвання ўстановы паступіла прапанова ад святароў перадаць яшчэ шэраг кніг для раённай бібліятэкі.