14 сакавіка Дзятлаўская раённая бібліятэка стала дыялогавай пляцоўкай для сустрэчы працоўнай моладзі Дзятлаўшчыны з лідарамі меркаванняў у рамках святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі форуму ўзгадалі гісторыю стварэння Галоўнага дакумента нашай краіны, этапы станаўлення Беларусі як незалежнай самастойнай дзяржавы, надзейным падмуркам якой з’яўляецца Асноўны закон, пагутарылі аб развіцці прававой сістэмы краіны на аснове абноўленай Канстытуцыі па выніках рэферэндуму 2022 года. Сваімі меркаваннямі аб развіцці беларускай дзяржаўнасці падзяліліся і адказалі на пытанні моладзі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі, старшыня моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, член моладзевага парламента пры Савеце Рэспублікі Вікторыя Тыць.