24 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага абʼяднання з экалагічным уклонам “Вясёлы мурашнік”, што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Удзельнікі абʼяднання — вучні 3 класа “Гімназіі №1 г. Дзятлава” начале з класным кіраўніком Ганчарук Анастасіяй Аляксандраўнай. Для іх ладзілася віртуальная вандроўка ў Белавежскую пушчу “Дзе жыве зубраня”. На віртуальным экскурсійным аўтобусе дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа, дзе пазнаёміліся з гісторыяй Нацыянальнага парку, раслінным і жывёльным светам, прыгажосцю Белавежскай пушчы, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі.