Прадаўжае крочыць па планеце Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Тыдзень дзіцячай кнігі. 28 красавіка супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ладзілі Дзень беларускай казкі. У бібліятэку завіталі наведвальнікі лагера “Эрудыт” ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава”, дырэктар лагера Быстрыцкая Любоў Анатольеўна і “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава”, дырэктар лагера Калодзіч Алена Уладзіміраўна. Адбыўся лялечны спектакль беларускай народнай казкі“Дзедава рукавічка” лялечнага тэатра “ЧытайКА”. Пасля спектакля дзеці з захапленнем адгадвалі загадкі казачных персанажаў. Падчас гульняў-забаўлянкаў “Фальклорная мазаіка” прайшлі рухомыя конкурсы і гульні “Гарачая бульба”, “Алёнушка і Іванушка”, “Кошка і мышка”, “Кніжная эстафета” і інш. Ад дзіцячага смеху ў бібліятэцы было прыемна і ўтульна.