Сёння мы адзначаем важнае дзяржаўнае свята — Дзень абаронцы Айчыны. Ва ўсе часы мужчын апавінен быць моцным, адважным, разумным, павінен умець пастаяць за сябе і за сваю Айчыну, а галоўнае ён павінен моцна любіць сваю сям’ю, сваю Радзіму. Усе хлапчукі, вядома, хочуць быць падобнымі на герояў арміі, хочуць быць моцнымі, смелымі, рашучымі.
23 лютага ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” праведзены турнір “Вясёлыя старты” з навучэнцамі чацвёртага класа ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа”. Дзве каманды “Салдаты” і “Медсёстры” па ходу спаборніцтваў зараблялі не толькі балы, але і прасоўваліся па лесвіцы званняў. Конкурсы  “Баявая трывога”, “Перадача боепрыпасаў”, ”Пілоты”, “Спрытны пагранічнік”, “Калодзеж” і іншыя, паказалі, наколькі яны, будучыя абаронцы, моцныя, цягавітыя, кемлівыя і знаходлівыя. Яны вывучалі карты “размініравалі” поле, праводзілі начное арыентаванне. Усё згодна прыказцы “Які салдат не марыць стаць генералам!”
Падводзячы вынікі зрабілі выснову, што спортам карысна займацца, а вясёлым спортам – удвая.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.