1 верасня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” прайшоў Дзень інфармацыі “Слава кніжцы беларускай”. У рамках Дня інфармацыі для вучняў 9 класа прайшоў дзень ведаў “Беларусь і я: дыялог міру і стварэння”, дзе настаўніца Буяк Тамара Аляксандраўна расказала што мір, суверэнітэт і незалежнасць для беларускага народа з’яўляюцца вышэйшымі каштоўнасцямі і наш беларускі народ, як ніхто іншы шануе мірнае неба, упэўненую будучыню і незалежнасць сваёй краіны.
На мерапрыемстве прысутнічалі дырэктар ДУА “Казлоўшчынская СШ” Данільчык Ігар Уладзіміравіч і ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Суравец Генадзь Тадэвушавіч, які абазначыў значнасць захавання гістарычнай памяці для падрастаючага пакалення.
Бібліятэкар расказала пра нацыянальнае свята – Дзень беларускай пісьменнасці. Яго асноўная ідэя – паказаць непарыўную сувязь гісторыі беларускага кніга друкавання, з днём сённяшнім, а таксама прадэманстраваць пастаянны клопат дзяржавы аб духоўна-маральным развіцці грамадства ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдання.