Гадзіна добрых зносін сабрала на чарговае пасяджэнне аматарскае аб’яднанне “Аднавяскоўцы”. Тэма сустрэчы “Дзень мудрасці і павагі” выбрана для паважаных людзей, багатых на жыццёвую мудрасць і вопыт. Мудрасць з’яўляецца  адным з самых добрых і станоўчых рыс характару чалавека. У сучасным свеце, мы заўсёды звяртаемся да мудрых выказванняў розных старажытных мудрацоў. Кожны з нас успамінае вядомых Сакрата, Платона і Арыстоцеля, калі прыходзіць час шукаць ісціну ў чым-небудзь. Існуе такое выслоўе, што мудрасць прыходзіць з гадамі. Удзельнікі правялі прыемныя хвіліны адпачынку, атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву, падзяліліся сваімі ўспамінамі з жыцця і мудрымі саветамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.