79 гадоў таму фашысцкія карнікі знішчылі беларускую вёску Хатынь. 22 сакавіка 1943 года яны спалілі жыўцом і расстралялі амаль усіх жыхароў-149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.
5 ліпеня 1969 года, падчас святкавання 25-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Хатынь”, створанага ў адпаведнасці з пастановай ЦК КПБ “аб далейшай працы па ўвекавечанні подзвігу савецкіх людзей у перыяд “Вялікай Айчыннай вайны”.
Назва невялікай беларускай вёскі стала сімвалам трагедыі народа Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.