14 сакавіка да Дня праваслаўнай кнігі ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” адбылася сустрэча са свяшчэннікам, настаяцелем Наваельнянскай царквы Ражаства Прасвятой Багародзіцы пратаіерэем Валерыем Мануйла. Бацюшка Валерый расказаў наведвальнікам мерапрыемства, удзельнікам аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”, аб значымасці для сучаснага свету праваслаўнай літаратуры. Ён зачытваў урыўкі з Евангелля і растлумачываў іх значэнне ў сучасны час. Распачалася і закончылася сустрэча малітвай за здравіе ўсіх прысутных. У падарунак у бібліятэцы засталася кніга Мітрапаліта Іосіфа Сямашкі “Записки”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.