Дзень праваслаўнай кнігі 10 сакавіка ладзіўся ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры традыцыйнай культуры. Распачаўся дзень гадзінай цікавых размоў “Дзіцячая Біблія”, знаёмствам з кніжнай выставай “Духоўная кніга – крыніца вялікай мудрасці”, праглядам невялікага відэороліка “Францыск Скарына”.
