Ужо каторы год мы адзначаем Дзень Праваслаўнай кнігі. Гэта стала традыцыяй у нашай бібліятэцы. Галоўная мэта гэтага дня – паказаць важнасць праваслаўнай кнігі. 12 сакавіка для вучняў 6 класа ДУА «Казлоўшчынская сярэдняя школа» ладзіўся Дзень праваслаўнай кнігі “Духоўнасць выратуе свет”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Душа пачынаецца з кнігі”. Бібліятэкар расказала пра значэнне праваслаўнай літаратуры ў жыцці кожнага чалавека, пра першадрукара Івана Фёдарава, паказала прэзентацыю «Первая печатная книга на Руси» і зрабіла агляд ля выставы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.