Святочны канцэрт, прысвечаны да Дня работнікаў культуры прайшоў у Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці. Перад пачаткам у фае працавала фотовыстава “Малая радзіма: імгненні гісторыі”, якую арганізавалі работнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі,  фотазона, а таксама кафэ, куды запрасілі ветэранаў галіны культуры.

Двадцаць тры работнікі атрымалі ганаровыя граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама за добрасумленную працу і значны ўклад у справу адраджэння, развіцця і захавання культуры Дзятлаўскага раёна. Сярод іх і 6 работнікаў дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” – намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” – Ганна Вячаславаўна Вянско, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу — Святлана Валянцінаўна Сербін, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”  — Алена Генрыхаўна Хрышчановіч, бібліятэкар ІІ катэгорыі Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі –агульнадаступнай інфармацыі – Аксана Уладзіміраўна Лішык, пераплетчык дакументаў аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння — Ганна Іванаўна Іода, вадзіцель  бібліобуса матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння — Іван Іосіфавіч Якшук.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.