Святочны канцэрт, прысвечаны да Дня работнікаў культуры прайшоў у Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці 10 кастрычніка. Яшчэ ў фае ўстановы госці акуналіся ў святочную атмасферу. Для ветэранаў галіны тут ладзілася цёплае чаяванне, работнікі культуры і іх госці маглі пафатаграфавацца на памяць у прыгожай фотазоне.

Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта  адзначана намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” Ганна Вянско.

Падзячныя лісты старшыні райвыканкама атрымалі спецыялісты Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Ларыса Ёда, Святлана Сербін, Марына Лапушка, Алена Вялічка. Эстафету віншаванняў прадоўжыў галоўны спецыяліст сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама Аляксей Якаўчык. Граматай сектара культуры за шматгадовую добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі ў працы і асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры Дзятлаўскага раёна адзначана бібліятэкар філіяла “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” Алена Апанасік.

Падарунак ад  раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” атрымала бібліятэкар аддзела  маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Алена Хрышчановіч.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.