Адкрыты дыялог “Дзень народнага адзінства” да Дня народнага адзінства ладзіўся ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане, якія прыйшлі на мерапрыемства, узгадалі пра сілу нашага народа, што звязвае нас нябачнымі ніцямі духоўнай сувязі; успомнілі вялікія постаці, якія стваралі гісторыю Беларусі; паглыбіліся ў свет беларускай культуры; падзяліліся сваёй любоўю да Радзімы.
Кадры відэа пра Вялікую Айчынную вайну даказалі стойкасць, мужнасць і згуртаванасць нашага народа ў тыя страшныя часы. Актыўны ўдзел прынялі госці адкрытага дыялога ў віктарыне “17 пытанняў – 17 адказаў” і даказалі, што добра ведаюць і гісторыю сваёй краіны, і падзеі сучаснасці.
Начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Таццяна Трашчаліна адзначыла, што ў Беларусі найпрыгажэйшыя мясціны, самыя добрыя і сумленныя людзі. Вельмі важна, каб мы заставаліся адным цэлым, падтрымлівалі і захоўвалі свае традыцыі, перадавалі сваім нашчадкам.
Дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, дэлегат Усебеларускага народнага сходу Марына Нячай заўважыла, што Дзень народнага адзінства не проста так узнік. Каб мы былі, непераможнымі, моцнымі, нас трэба было аб’яднаць і ўнашых з вамі руках захаваць гэты мір, незалежнасць, свабоду, гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія ёсць у Беларусі.
Напрыканцы сустрэчы вядучыя пажадалі, каб гэты дзень стаў пачаткам новых адкрыццяў і творчых праектаў, прысвечаных нашай любімай краіне.
