30 мая на базе Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэкі прайшоў чарговы семінар бібліятэчных работнікаў “Дзіцячае чытанне ў кантэксце развіцця інфармацыйнага грамадства”. Бібліятэкары з задавальненнем зрабілі экскурсію па залах  дзіцячай бібліятэкі.  Загадчык – Барысавец Таццяна Дзмітрыеўна расказала аб рабоце бібліятэкі, асабліва аб рабоце з дзецьмі ў час летніх канікул. Праграма семінара ўключала такія пытанні, як: “Пошук новых падыходаў у рабоце з дзецьмі і падлеткамі для папулярызацыі чытання дзяцей” (Вайтушка В.А. – метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу), “Дзіцячае  чытацкае журы”: з вопыту работы па праекту (Іванова М.В. – загадчык Наваельнянскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі), “Бумага, краски, карандаш – вот нехитрый наш багаж»: з вопыту работы па арганізацыі кніжных выстаў у дзіцячай бібліятэцы, як сродак па прывабліванню да чытання (Антончык Л.М. – загадчык Казлоўшчынскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі).

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.