У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося культурна-адукацыйнае мерапрыемства “Сумесны шлях”. Удзел у ім прынялі намеснікі старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка і Вольга Жэлезоўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Рагачова, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, навучэнцы, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюза.
Супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Марына Крупіца і Алена Якаўчык расказалі аб сумесным культурным праекце з грамадскай арганізацыяй Рэспублікі Комі, арганізацыі анлайн-выставы беларускай вышыўкі, а таксама экспанаванні ў Дзятлаве выставы “Музыка. Слова. Вобраз” маскоўскай мастачкі з комі – каранямі, іншых сумесных мерапрыемствах. Таксама была экспанавана выстава “День единения народов Беларуси и России”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.