У наш час праблема бяспекі дзяцей, іх абарона ад жорсткага абыходжання і гвалту становіцца ўсё больш і больш актуальнай. Гэтай тэме прысвячалася гутарка  “Дзяцінства без жорсткасці і гвалту” у філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі”. На мерапрыемстве прысутнічаў участковы інспектар па справах непаўналетніх Дзятлаўскага РАУС Філіповіч Мікалай Вячаслававіч, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэй Георгій Ярмоліч, вучні 9 класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” са сваімі кіраўнікамі Буяк Тамарай Аляксандраўнай і Буяк Святаславам Уладзіміравічам. Гаворка вялася пра віды жорсткасці, якім можа быць гвалт, аб магчымасцях яго прадухілення і прыняцці правільных рашэнняў у складаных жыццёвых сітуацыях, аб крымінальнай адказнасці за ўчыненыя злачынствы супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Што неабходна зрабіць, калі сябар знаходзіцца ў крызісным становішчы, бо ўвага навакольных можа прадухіліць бяду. Прысутным быў прадэманстраваны сацыяльны ролік супраць жорсткасці і гвалту. У выніку ўсе сышліся ў меркаванні, што людзі павінны паважліва ставіцца адзін да аднаго.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.