Урок радзімазнаўства, да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, пад назвай “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь” прайшоў у філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб”. Дзеці даведаліся, што тры галоўныя сімвалы беларускай дзяржавы — сцяг, герб і гімн — увасабляюць сабою суверэнітэт нашай краіны, яе нацыянальнае адзінства і незалежнасць. Гэта найважнейшыя сімвалы нацыі, якія свята шануюць і берагуць, якімі ганарацца.