2 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ў рамках бібліятэчна патрыятычнага праекта “Нам жыць і памятаць” для наведвальнікаў летніка “Навука” СШ № 1 г. Дзятлава ладзілася краязнаўчая віктарына “Дзятлава – часціца Беларусі”. На пачатку мерапрыемства падлеткі даведаліся аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і Дзятлаўскага раёна, праглядзелі відэа “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны” і “Беларуская аперацыя “Баграціён”. Затым прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне “Ты выстоял мой край родной”, прысвечаную 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і г.Дзятлава. Напрыканцы мерапрыемства для іх была падрыхтавана гульнёвая праграмма. Дзеці гулялі ў рухомую гульню “Танкі”, праходзілі эстафеты “Паласа перашкод”, “Баявая трывога”, дзе маглі адчуць сябе сапраўднымі салдатамі, разгадвалі шыфры і рэбусы, складалі прыказкі “Аб воінскім абавязку і ўменні”.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.