На досвітку 9 ліпеня 1944 года ў ходзе наступальнай аперацыі “Баграціён” часці 3-й арміі 2-га Беларускага фронту  вызвалілі наш родны і любы горад Дзятлава.

         З той пары пачаўся адлік мірнага жыцця нашых землякоў. Мінула 76 гадоў. Мяняюцца пакаленні, падрастаюць унукі і праўнукі вызваліцеляў, але не згасае памяць пра іх подзвігі. Сімвалічна, што сёлета праграму святочных мерапрыемстваў да Дня вызвалення горада пачала экскурсія “Дзятлава. Гады выпрабавання і мужнасці”, якую работнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі для самых юных дзятлаўчан – выхаванцаў ясляў-сада № 1 горада Дзятлава. Пад час сустрэчы дзеці даведаліся аб значэнні свята, з дапамогай відэапрэзентацыі пазнаёміліся з землякамі-ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і іх подзвігамі, змаглі пагартаць старонкі тэматычнай літаратуры, сабранай бібліятэкарамі на кніжных выставах “Аб тых, хто выстаяў і перамог”, “У сэрцах і кнігах – памяць пра вайну”.

         – Вайна – гэта страшна, у вайну забівалі і палілі дзяцей і дарослых, – зрабілі выснову юныя наведвальніцы экскурсіі Даша Кульчыцкая і Аня Матчанава, паслухаўшы верш Мусы Джаліля “Варварства”. Пра вайну дзяўчынкі ведаюць ад сваіх бацькоў і выхавальнікаў садка, а сёння даведаліся яшчэ і аб значнасці даты 9 ліпеня для роднага горада.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.