У рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гады ў нашым раёне прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаная Году міру і стварэння і 525-гадоваму юбілею горада Дзятлава. Удзел у ёй прынялі супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, дзятлаўскія навукоўцы і краязнаўцы, а таксама школьнікі, якія захапляюцца вывучэннем роднага краю. Дзятлаўская раённая бібліятэка прадставіла краязнаўчую базу данных “Іх імёны ў гісторыі краю”, у якой сабраны звесткі аб выдатных асобах, жыццё і дзейнасць якіх часткова або поўнасцю звязана з нашым краем. Яна складаецца з 15 рубрык і ўключае фактаграфічныя, біяграфічныя і бібліяграфічныя звесткі аб 98 персаналіях. Размешчана яна на сайце ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” https://www.dyatlovolib.by. Збор звестак для папаўнення базы працягваецца.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.