Да Дня беларускай пісьменнасці 6 верасня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў гісторыка – краязнаўчы ўрок “Еўфрасінья Полацкая: князёўна, асветніца, святая”. Бібліятэкар паведала вучням 8 класа, што нам, беларусам, ёсць кім ганарыцца, ёсць з каго браць прыклад. Наша зямля дала славянскаму свету шмат выдатных асветнікаў. Да мерапрыемства была падрыхтавана і раскрыта выстава беларускай кнігі “Дар асветнікаў беларускіх”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.