Лета – час актыўнага адпачынку, пазнання навакольнага свету, дзіўных адкрыццяў. Куды пайсці на канікулах, калі не трэба рыхтаваць урокі і хадзіць на заняткі? Выбар велізарны, і адна з магчымасцяў – пайсці ў бібліятэку! Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання запрашае дзяцей наведаць  кніжную выставу “Ехаў поўны воз дзівос…”. Юныя сябры наведаўшы бібліятэку змогуць знайсці літаратуру па свайму захапленню. На паліцах выставы можна знайсці новыя паступленні  кніг, казкі, апаяданні, вершы, розныя прыгодніцкія і фантастычныя выданні, літаратуру на беларускай мове.

 

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.