27 лістапада ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” была праведзена экалагічная палітра “Фотапаляванне”. Рабяты даведаліся пра Клуб фатографаў дзікай прыроды Беларусі, яго дзейнасць. Пазнаёміліся з работамі фотапаляўнічых М.Шарая, М. Ананьіна, В.Алешка. Пра цікавую прафесію фотажурналіста дзікай прыроды расказала бібліятэкар Людміла Міхайлаўна Антончык, зачытала цікавыя гісторыі рабочых момантаў фотапаляўнічых. У канцы мерапрыемства была праведзена віктарына “Узнай животное по описанию” і конкурс “Сабяры фота (пазл)”.