Электронныя звароты

Электронныя звароты ў ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“.

Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Гэта сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (апавяшчэнняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.

Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”: E-Mail cbslib@grodno-region.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.

Зварот прымаецца да розгляду пры выкананні заяўнікам патрабаванняў, што прад’яўляюцца да электронных зваротаў.

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да розгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай ці электроннай заявы.